ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ГРЭСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА" АКРЭДЫТАВАНА НА АДПАВЕДНАСЦЬ ЗАЯЎЛЕНАМУ ВІДУ (ЗАГАД ДЭПАРТАМЕНТА КАНТРОЛЮ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 24 ЧЭРВЕНЯ 2016 ГОДА №283-і ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 28.06.2016 ГОДА № 607 "АБ ВЫДАЧЫ СЕРТЫФІКАТА АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГІСТРАЦЫІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ НА АДПАВЕДНАСЦЬ ЗАЯЎЛЕНАМУ ВІДУ" (сертыфікат №0007212) |
ДЗЯРЖАЎНАЙ ЎСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ "ГРЭСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА" ПРЫСВОЕНЫ СТАТУС "ШКОЛА-ЛАБАРАТОРЫЯ ВУЧЭБНА-НАВУКОВА-ІНАВАЦЫЙНАГА КЛАСТЭРА БЕСПЕРАПЫННАЙ ПЕДАГАГІЧНАЙ АДУКАЦЫ" (на падставе рашэння Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі ад 15 чэрвеня 2017 года, пр. №3; сертыфікат №10) |
- У 2024/2025 навучальным годзе ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Грэская сярэдняя школа" займаецца 150 вучаняў. Гэта - 11 класаў.
- Працуе 28 педагогаў.
- Арганізанава работа профільных класаў педагагічнай накіраванасці на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
- Рэалізуецца рэспубліканскі інавацыйны праект "Укараненне мадэлі фарміравання дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі".
- Арганізавана работа 24 факультатываў.
- Працуе 5 аб'яднанняў па інтарэсах і 5 спартыўных секцый
- Праводзіцца прафесійнае навучанне на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі па спецыяльнасці "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці".
- Працуюць два камп'ютарныя класы.
- Дзейнічаюць гісторыка-краязнаўчы музей і школьная карцінная галерэя.
- Працуе 4 групы падоўжанага дня.
- Арганізаваны падвоз 63 вучняў з суседніх вёсак на школьным аўтобусе.
- Бібліятэчны фонд складае 13650 экзэмпляраў.
Кіраванне ўстановай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання. Органам кіравання з'яўляецца дырэктар. У ролі вышэйшага органа самакіравання выступае Савет школы. Ва ўстанове адукацыі працуе пастаянна дзеючы орган - педагагічны савет.