Тыдзень бацькоўскай любові

План мерапрыемстваў

да тыдня бацькоўскай любові

з 13.10.2023 па 21.10.2023

 

Тыдзень бацькоўскай любові пачаўся з адкрыцця  выставы творчых работ “Мая сям’я – маё багацце” і літаратурна-музычнай кампазіцыі “Матуля мілая мая”, падрыхтаванай вучнямі 5-га класа. Святочную праграму наведалі ўсе вучні школы , матулі і бабулі, у адрас якіх гучалі словы вялікай любові і пяшчоты.

  

Прайшла інфармацыйная гадзіна “Маці – адзінае вышэйшае імя”.

У школьнай бібліятэцы для вучняў  была падрыхтавана кніжная выстава “Пра маці можна гаварыць бясконца”. Для вучняў 4-га класа прайшла тэматычная гадзіна зносін, дзе гучалі вершы, ішла размова пра Маці. Кожны ўдзельнік мерапрыемства падрыхтаваў падарунак для сваёй матулі.

  

Для вучняў 1-11 класаў 18 кастрычніка прайшла адзіная класная гадзіна “Цяпло бацькоўскай душы” ў форме інтэрактыўнай гутаркі, круглага стала, урока-разважання. Чырвонай стужкай на працягу класнай гадзіны гучалі галоўныя словы: “У сямейным крузе мы з вамі расцём. Аснова асноў – бацькоўскі дом”.

 

  

Сярод вучняў пачатковай школы прайшоў конкурс чытальнікаў “Рукамі маці зямля сагрэта”. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі “Падзяку”.

   

На занятках аб’яднання па інтарэсах “Творчая майстэрня” вучні падрыхтавалі падарунак для таты, зроблены сваімі рукамі.

  

Акцыяй “Дзясятка для таты” быў завершаны Тыдзень у нашай школе.