Ваенна-патрыятычнае выхаванне

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні

Ждановіч Сяргей Георгіевіч



 

ПЛАН работы кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні 

ДУА “Грэская сярэдняя школа” на 2024/2025 навучальны год

  

Галоўнай задачай кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні з'яўляецца арганізацыя і каардынацыя ваенна-патрыятычнага выхавання ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, накіраванага на фарміраванне ў вучняў патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй радзіме, гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнні абароны Айчыны і авалодання неабходнымі для гэтага ведамі, уменнямі і навыкамі, а таксама арганізацыя ўзаемадзеяння з усімі патэнцыяльнымі суб'ектамі ваенна-патрыятычнага выхавання.

Мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў школы з'яўляецца развіццё і выхаванне адказных адносін да сябе, сваёй сям'і, грамадства, людзей, фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай кампетэнтнасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі, набыццё вопыту ўдзелу ў грамадскім жыцці, грамадзянскіх ініцыятывах, сацыяльна значных праектах.

Развіваючы дадзены кірунак, педагагічны калектыў ДУА "Грэская сярэдняя школа" ставіць перад сабой наступныя задачы:

- фарміраваць павагу да правоў, свабод і абавязкаў чалавека;

- фарміраваць каштоўнасныя ўяўленні аб сваёй дзяржаве, народзе, малой радзіме;

- фарміраваць маральныя ўяўленні аб абавязку, гонару і годнасці ў кантэксце стаўлення да Айчыны, да грамадзян, да сям'і;

- фарміраваць кампетэнцыі і каштоўнасныя ўяўленні аб правапарадку, грамадскай згодзе і міжкультурным узаемадзеянні.

 

29 верасня прагляд кінастужкі “На другім беразе “

26 верасня прайшоў  вучэбны семінар на базе стадыёна тэхнічных відаў спорту г. Слуцка

поделиться в: