Летняе аздараўленне 2024

 

3 чэрвеня 2024 года  пачаў сваю работу аздараўленчы лагер "Вясёлка" пры ДУА "Грэская сярэдняя школа".

Свае дзверы  ён расчыніў для 44 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 6-11 гадоў.

Кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Вясёлка”

 

Узрост дзяцей

Кошт

Датацыя

Бацькоўская даплата

6 – 10 год

113.16

104.00

9.16

11 – 13 год

124.41

104.00

20.41

 

Начальнік аздараўленчага лагера "Вясёлка" - Чатовіч Таццяна Іванаўна.

Кантактны тэлефон +375336381867

 

Рэжым работы

аздараўленчага лагера “Вясёлка”

з 03.06.2024 па 19.06.2024

 

8.00-8.30

Прыём дзяцей ў атрад

8.30- 9.00

ЗАРАДКА

9.00-9.30

СНЕДАННЕ

9.30-10.15

Выхаваўчае мерапрыемства

10.15-11.15

Спартыўная гадзіна

11.15-12.30

Прагулка на свежым паветры

12.30-13.00

АБЕД

13.00-14.30

Заняткі па інтарэсах, наведванне бібліятэкі

(сон для дзяцей з аслабленым здароўем)

14.30-14.45

Поўднік

14.45-15.00

Адыход дзяцей дадому

 

План работы

аздараўленчага лагера “Вясёлка”

з 03.06.2024 па 19.06.2024

 

Дата

Змест і формы работы

Адказныя

03.06.24

Адкрыццё лагера

 

 

 

Згодна графіка работы

Інструктаж-гутарка "Правілы бяспечных паводзін у школьным лагеры і за яго межамі"

Адкрыцце лагера. Урачыстая лінейка “Прывітанне, лагер “Вясёлка”

Забаўляльная праграма “Дзяцінства звонкае смяецца”

Творчая майстэрня “Мой атрад”

Хвілінка бяспекі “Увага, пешаход!”

04.06.24

Дзень знаёмства

 

Згодна графіка работы

Інтэрактыўная гульня “Мы такія розныя…”

Вясёлыя старты “Усе наперад!”

Конкурс малюнкаў “Свет маіх захапленняў”

Хвілінка бяспекі “Бяспека ў інтэрнэт асяроддзі”

05.06.24

Дзень правіл дарожнага руху

 

 

Згодна графіка работы

Віктарына “Азбука вуліц і дарог”

Конкурс малюнкаў “У светлафора няма канікул”

Гульня-спартландыя “Дарожныя прыгоды”

Хвілінка бяспекі “Бяспека на рэках і вадаёмах”

06.06.24

Дзень музыкі

 

 

Згодна графіка работы

Музыкальная забаўляльная гульня “Адгадай мелодыю”

Спартыўная гадзіна “Мой вяселы мяч”

Конкурс “Праспяваем песню разам”

Хвілінка бяспекі “Кішэчныя захворванні”

07.06.24

Дзень казак

 

 

Згодна графіка работы

Віктарына “У свеце казак”

Спартыўная эстафета “Самы лоўкі – гэта ты!”

Гадзіна малявання “Адзенне для казачных герояў”

Хвілінка бяспекі “Сустрэча з сабакам”

08.06.24

Дзень здароўя

 

 

Згодна графіка работы

Гутарка “Я гаспадар свайго здароўя”

Гульня  “Ты і Я – здаровая краіна

Спартыўная гадзіна “У здаровым целе – здаровы дух

 Хвілінка бяспекі “Колькі каштуе пажар”

 

10.06.24

Дзень талентаў

 

 

Згодна графіка работы

Конкус “Мы шукаем таленты”

Спартыўныя рэкорды “А вам слабо?”

Дыскатэка “Сучасныя рытмы”

Хвілінка бяспекі “Газ небяспечным можа стаць, калі правілы не ведаць”

11.06.24

Дзень юнага вучонага

 

 

Згодна графіка работы

Інфармацыйная гадзіна “Свет навукі і тэхнікі”

Прагулка на свежым паветры: гульні на спарт. пляцоўцы

Віртуальнае падарожжа “У краіне Навука”

Хвілінка бяспекі “З электрычнасцю не жартуй”

12.06.24

Дзень прафарыентацыі

 

Згодна графіка работы

Гульнявая праграма “Свет прафесій

Выстава малюнкаў “Прафесіі маіх бацькоў”

Вясёлыя старты “Усе наперад!!”

Хвілінка бяспекі “Асцярожна, насякомыя”

13.06.24

Дзень бяспекі

 

 

Згодна графіка работы

Гутарка “Каб не было бяды”

Пазнавальна-забаўляльная гульня “Дзеці і бяспека”

Гульня-спартландыя “Самыя хуткія ў атрадзе”

Прагляд часопіса “Юны выратавальнік”

Хвілінка бяспекі “Адзін дома”

14.06.24

Дзень прыроды

 

 

Згодна графіка работы

Конкурс малюнкаўПрырода роднага краю”

Віктарына “Знаўцы прыроды”

Спартыўная гадзіна “Мой вяселы мяч”

Хвілінка бяспекі “Знаёмімся з грыбамі”

15.06.24

Дзень дзіцячай кнігі

 

Згодна графіка работы

Рэйд у бібліятэку «Кніжная аптэка». Рамонт кніг.

Гульнявая праграма “Па старонках любімых казак

Спартыўная эстафета “Самы лоўкі – гэта ты!”

Хвілінка бяспекі “Мы – пешаходы”

17.06.27

Дзень майстэрства

 

Згодна графіка работы

Творчая майстэрня “Фантазія”

Выстава “Летні букет”

Спартыўная гадзіна. Тэніс

Хвілінка бяспекі “Правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі”

18.06.24

Дзень турызма

 

Згодна графіка работы

Экскурсія “Мая любімая вёска”

Шашачны турнір

Прафілактычная гутарка “Святлоадбіваючыя элементы”

Хвілінка бяспекі “Правілы паводзін у час экскурсіі”

19.06.24

Закрыццё лагера

Згодна графіка работы

Выпуск газеты “Мой лагер, у якім я адпачываў”

Анкетаванне “Мае ўражанні пра адпачынак у лагеры”

Гутарка-інструктаж “Лета – на карысць”

Лінейка. Узнагароджванне

Закрыццё лагера.

19.06.2024
разгарнуць

Закрыццё лагера.

Вось і падышоў час развітання. 15 дзён наш аздараўленчы лагер кожную раніцу сустракаў вучняў. Кожны дзень у лагеры быў тэматычным. Дзеці не толькі адпачывалі, гулялі, але наведвалі і гурткі, і дзіцячую школу мастацтваў.

 

 

  

Сёння ў атрадах праводзілася анкетаванне "Мае ўражанні пра адпачынак у лагеры". Дзеці афармлялі газету "Мой лагер, у якім я адпачываў".

Адбылася урачыстая лінейка, на якой выхаванцам былі ўручаны прызы за ўдзел і перамогі ў творчых конкурсах, спартландыях, мерапрыемствах.

 

 

Рабятам спадабалася адпачываць у лагеры "Вясёлка"! З нецярпеннем чакаем наступнае лета!

згарнуць

Дзень турызма.

18.06.2024
разгарнуць

Дзень турызма.

18.06 у дзень турызма на аздараўленчай пляцоўцы "Вясёлка" дзеці наведалі адметныя мясціны вёскі Грэск: пошту, бальніцу, РАНС, сельскую бібліятэку, парк адпачынку.Эксурсія "Мая любімая вёска" выклікала шмат добрых уражанняў, асабліва зацікавіўшы дзяцей з іншых вёсак. Аматары шашак паказалі сваё майстэрства і кемлівасць у шашачным турніры.

 

 

 

 

згарнуць

Дзень майстэрства.

17.06.2024
разгарнуць

Дзень майстэрства.

17 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Вясёлка" праходзіў Дзень майстэрства. Выхаванцы атрада "Васількі" натхніліся цёплым летнім надвор'ем, багаццем колераў жывой прыроды і паспрабавалі перадаць яркі настрой у творчай майстэрні "Фантазія". Дзеці выразалі і размалёўвалі выцінанкі з паперы. Працавалі з алоўкамі і фарбамі - стваралі свае летнія букеты.

 

 

А спартыўная гадзiна сабрала аматараў тэнiсу. Захапляльная гульня на свежым паветры спадабалася ўсім: i гульцам, i балельшчыкам.

 

згарнуць

Дзень дзіцячай кнігі.

15.06.2024
разгарнуць

Дзень дзіцячай кнігі.

"Дзень дзіцячай кнігі" пачаўся з рэйда ў бібліятэку. Навучэнцы аздараўленчага лагера з жаданнем і цікавасцю ўключыліся ў добрую справу - рамонт кніг, якія паспелі пазносіцца ў працэсе чытання. На гадзіну хлопцы і дзяўчаты сталі "дактарамі". Кніжкі "палячылі" і засталіся задаволены сваёй працай.

 

Далей рабят чакала гульнявая праграма "Па старонках любімых казак". Дзеці падарожнічалі па старонках любімых казак, адгадвалі загадкі, пазнавалі герояў кніг па рэчах, гулялі, весяліліся. Дзеці на мерапрыемстве пагрузіліся ў свет казак і прыгод.

 

Спартыўны час "Cамы лоўкі - гэта ты!"

 

згарнуць

Дзень прыроды

14.06.2024
разгарнуць

Дзень прыроды 

Віктарына "Знаўцы прыроды". Дзеці актуалізавалі веды аб прыродзе ў гульнявой форме: адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, вылучалі чацвёрты лішні. За правільныя адказы атрымоўвалі жэтоны. Вызначаны тры пераможцы.

 

Спартыўная гадзіна "Мой вясёлы мяч".

Забаўляльная праграма "Вясёлыя рытмы".

 

згарнуць

Дзень бяспекі.

13.06.2024
разгарнуць

Дзень бяспекі

Пазнавальна - забаўляльная гульня "Дзеці і бяспека".

 

Гульня-спартландыя "Самыя хуткія ў атрадзе"

 

згарнуць

Дзень прафарыентацыі

12.06.2024
разгарнуць

Дзень прафарыентацыі

12.06 на аздараўленчай пляцоўцы прайшоў дзень прафарыентацыі. Падчас гульнявой праграмы "Свет прафесій" дзеці адгадвалі загадкі , пасправалі сябе ў ролі розных прафесій, у сваіх малюнках адлюстравалі прафесіі сваіх бацькоў.

 

Выстава малюнкаў "Прафесіі маіх бацькоў"

 

Вясёлыя старты "Усе наперад!"

 

Мультыманія: "Ратавальнікі"

 

згарнуць

Дзень юнага вучонага

11.06.2024
разгарнуць

Дзень юнага вучонага

Дзень юнага вучонага пачаўся iнфармацыйнай гадзiнай "Свет навукi i тэхнiкi". У атрадзе "Праменьчыкі" рабяты з захапленнем слухалi пра дасягненнi сучаснай навукi i яе ролi ў жыццi чалавека, а затым самi канструявалi робатаў.

 

Цікава прайшла ў атрадзе "Васількі" інфармацыйная гадзіна "Свет навукі і тэхнікі". У Дзень юнага вучонага выхаванцы пазнаёміліся з незвычайнымі навуковымі фактамі, паспрабавалі сябе ў ролі даследчыкаў роднай мовы і папрацавалі са слоўнікамі. З задавальненнем рашалі прыклады і задачы павышанай цяжкасці.

 

У атрадзе "Зорачкі" аздараўленчага лагера "Вясёлка" прайшла інфармацыйная гадзіна "Свет навукі і тэхнікі". Вучні знаёміліся з гісторыяй узнікнення вынаходніцтваў, узгадвалі найбольш значныя з іх, выказвалі меркаванні на тэму " Роля навукі ў нашым жыцці". Было цікава і пазнавальна.

 

Вiртуальноепадарожжа "У краiне Навука"

 

згарнуць

Дзень талентаў

10.06.2024
разгарнуць

Дзень талентаў

10.06 на аздараўленчай пляцоўцы "Вясёлка" прайшоў конкурс "Мы шукаем таленты", на якім абмеркавалі, што такое талент і таленавіты чалавек. Потым удзельнікі конкурсу праявілі сябе ў розных намінацыях "Лепшы спявак", "Лепшы акцёр" і "Лепшы танцор". Дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый, радасці, задавальнення ад магчымасці паказаць сябе і свае таленты.

 

 

 

У аздараўленчым лагеры "Вясёлка" сёння прайшло спартыўнае мерапрыемства "А вам слабо?" Дзеці спаборнічалі ў трапнасці і спрыце, праявілі згуртаванасць і імкненне да перамогі. Кожны хацеў быць першым, але як і ў любым спаборніцтве перамог наймацнейшы.

 

згарнуць

Дзень здароўя

08.06.2024
разгарнуць

Дзень здароўя

Сеняшні дзень для выхаванцаў лагера прайшоў пад дэвізам "Я гаспадар свайго здароўя". На гэтую тэму была праведзена гутарка, у ходзе якой выхаванцы паразважалі пра тое, для чаго чысціць зубы і выконваць рэжым дня, якія прадукты харчавання не вельмі карысныя дзеям. Выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у гульні "Ты і Я -здаровая краіна".

 

 

згарнуць

07.06.2024 Дзень казак

разгарнуць

Дзень казак

Віктарына "У свеце казак". Удзельнікі адгадвалі назвы твораў па першых абзацах, называлі герояў, прыдумвалі свае загадкі, дзяліліся ўражаннямі пра любімыя казкі. Было прыемна "вярнуцца ў дзяцінства".

 

Наведалі бібліятэку, дзе дакрануліся да цудаў і прыгажосці кніжак-зборнікаў казак. З вялікім натхненнем размалёўвалі казачных персанажаў і стваралі свае ілюстрацыі да любімых твораў.

   

А потым выхаванцы малявалі адзенне для казачных герояў

 

Спартыўная эстафета "Самы лоўкі - гэта ты" прайшла на УРА! Дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму. Дух спаборніцтва дапамог пераадолець усе цяжкасці выпрабаванняў.

 

 

 

згарнуць

Дзень музыкі

06.06.2024
разгарнуць

Дзень музыкі

Сёння гучалі любімыя дзіцячыя мелодыі, нават танцавальныя. У атрадзе "Праменьчыкі" дзеці, якія наведваюць музычную школу, нават паспрабавалі намаляваць свае музычныя інструменты. Макарэвіч Марыя і Ганчарык Ксенія выканалі гумарыстычную песню пра двух баранаў.

 

 

Вялікую цікавасць выклікала музычная гульня "Адгадай мелодыю". Падчас гульні дзеці праявілі сваю кемлівасць, знаходлівасць, адлюстравалі свае веды пра музычныя творы. Гульня захапіла дзяцей духам спаборніцтва і цягай да перамогі. Было весела і пазнавальна.

Песнi дзяцiнства вяселыя i задорныя. Падчас правядзення конкурсу ,, Праспяваем песню разам,, спаборнiчалi ў выкананнi любiмых дзiцячых песнь. Прайграўшых у гэтым конкурсе не было. А ўзнагародай для ўсiх рабят стаў вяселы настрой.

 

Спачатку спартыўнай гадзіны "Мой вясёлы мяч" дзяўчынкі і хлапчукі пазналі, які шлях прыйшлося пераадолець пругкаму «калабку», каб раскоціцца па ўсім свеце.
На працягу ўсёй спартыўнай гадзіны эстафеты «Пракаці мяч абручом», «Перадай мяч», «Патрап у абруч», «Пранясі, не выпусці» праводзіліся з рознымі мячамі.
Захапленне, эмоцыі, згуртаванасць гульцоў, добры настрой і зарад бадзёрасці - вось усе састаўныя спартыўнай гадзіны!

 

згарнуць

05.06.2024 Дзень правіл дарожнага руху

разгарнуць

Дзень правіл дарожнага руху

Падчас правядзення віктарыны "Азбука вуліц і дарог" рабяты згадалі правілы дарожнага руху, упэўніліся ў неабходнасці іх выканання. А конкурс малюнкаў "У святлафора няма канікулаў" каторы раз пацвердзіў, што выкананне правіл дарожнага руху - актуальная і важная тэма для кожнага навучэнца.

 

 

 

 

згарнуць

04.06.2024 Дзень знаёмства

разгарнуць

Дзень знаёмства

Сённяшні дзень быў сапраўды прадуктыўным. Вясёлыя старты " Усе наперад" пачаліся з групавога забегу. Потым іх чакалі гульні на свежым паветры, а таксама таварыскі матч па футболе паміж атрадамі.

 

Свет захапленняў нашых выхаванцаў цікавы і разнастайны. Пра свае любімыя заняткі рабяты паведамілі на конкурсе малюнкаў. А вось пераможцамі сталі Мяцельскі Яўген (малюнак "На рыбалцы"), Салавей Кацярына ("Дапамога маме"), Волат Анастасія ("Космас") і Сідаровіч Максім ("Паветраны змей").

   

згарнуць

03.06.2024 Прывітанне, бяспечны лагер

разгарнуць

Першы дзень праходзіў пад дэвізам "Прывітанне, бяспечны лагер". У рамках урачыстай лінейкі з нагоды адкрыцця лагера з дзецьмі быў праведзены інструктаж-гутарка "Правілы бяспечных паводзін у школьным лагеры і за яго межамі".

Затым у атрадах працавалі творчыя майстэрні "Мой атрад". Дзеці малявалі атрадныя плакаты, выбіралі актывы атрадаў.

Вось так прайшла першая спартыўная гадзіна ў аздараўленчым лагеры "Вяселка" . Дзеці атрымалі шмат яскравых, вяселых і добрых пачуццяў, з задавальненнем адпачывалі і гулялі.

 

Забаўляльная праграма "Дзяцінства звонкае смяецца" сабрала на інтэлектуальныя спаборніцтвы аматараў літаратуры і прыродазнаўства, фальклору і малявання. Пераможцы атрымалі "лайкі" і , вядома, цудоўны настрой.

 

Перад адыходам дадому рабяты ўспомнілі ПДД і паўтарылі бяспечны маршрут "Дом - школа - дом".

Першы дзень адпачынку прайшоў цікава, весела, бяспечна.

згарнуць
поделиться в: