Школа міру

 

6 верасня 2024 года ў Грэскай сярэдняй школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная прысваенню Дзяржаўнай установе адукацыі ”Грэская сярэдняя школа” статусу “Школа міру”. На лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці: начальнік упраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама Серадзінская Іна Алікаўна, палкоўнік міліцыі, ганаровы ветэран органаў унутраных спраў і ўнутраных войск Тарлецкі Віктар Іванавіч.

Праект “Сетка Школ міру ў Рэспубліцы Беларусь” – адна з інавацыйных форм пазакласнай і пазашкольнай работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Арганізатарам праекта выступае грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд міру” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэтай праекта з’яўляецца садзеянне выхаванню дзяцей і моладзі на прынцыпах міру, дружбы, узаемаразумення і згоды, паважлівых адносін да нацыянальных традыцый і рэлігійных асаблівасцей іншых народаў, якія жывуць у нашай краіне, прапаганда нацыянальнай ідэалогіі, агульначалавечых, сямейных, маральных і патрыятычных, духоўных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, умацаванне беларускага грамадства, аказанне падтрымкі дзяржаве ў рашэнні сацыяльных задач.

На працягу многіх гадоў у школе вядзецца работа па стварэнні бесканфліктнага асяроддзя, міратворчая і дабрачынная дзейнасць. На базе школы працуе школьны гісторыка-краязнаўчы музей. Навучэнцы школы з’яўляюцца ўдзельнікамі валанцёрскага атрада “Мы не побач – мы разам”, які налічвае 25 вучняў 10-11 класаў. Валанцёры разам з настаўнікамі дапамагаюць ветэранам педагагічнай працы, адзінокім пажылым людзям, дзецям вайны, удзельнічаюць у добраўпарадкаванні брацкай магілы савецкіх воінаў і ахвяр фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны і магілы воіна-інтэрнацыяналіста Хамянка А.У., выпускніка школы.

Тарлецкі В.І. павіншаваў  вучняў і настаўнікаў школы з атрыманнем ганаровага звання ”Школа міру”, пажадаў усім прысутным міру і згоды, здароўя і плённай працы на карысць Радзімы.

Напрыканцы лінейкі 12 белых галубоў з рук васьмікласнікаў узняліся ў неба над школай, сімвалізуючы імкненне кожнага да міру, згоды, сяброўства. 

 

поделиться в: