Тры дзясяткі добрых спраў

27 снежня. Вучні 5 класа прынялі ўдзел у акцыі “Бяспечны Новы год”. Супрацоўнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі цікавую экскурсію, а творчы калектыў Грэскага СДК арганізаваў для дзяцей гульнявую праграму.

  

  

23 снежня. У рамках акцыі "Цуды на Каляды" піянеры дружыны ДУА "Грэская сярэдняя школа" запрасілі ў родную школу дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца на даму і ўручылі ім падарункі, павіншавалі з надыходзячымі святамі! Таксама наведалі і павіншавалі з Новым годам ветэрана педагагічнай працы Барысавец Марыю Сцяпанаўну.

 

 

22 снежня для навучэнцаў ДУА”Грэская сярэдняя школа” былі  арганізаваны святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Новаму году. На навагодняе прадстаўленне “У гасцях у казкі” былі запрошаны вучні 1-4 класаў, іх бацькі і настаўнікі. Вучні падрыхтавалі цікавыя навагоднія нумары: танцы, песні, вершы. Свята прайшло на высокім узроўні!

Вучні 5-8 класаў былі запрошаны на навагодняе свята “Новы год у школе”. Увазе вучняў была прапанавана конкурсная праграма, у якой прымалі ўдзел як навагоднія персанажы, так і гледачы.

Свята для старэйшага звяна было прадстаўлена ў выглядзе тэматычнай дыскатэкі. Вучні весела правялі час і актывізавалі веды пра паводіны ў святочныя дні і зімовы перыяд.

 

 

21 снежня. Вучні 2 класа падрыхтавалі пісьмы Дзеду Марозу. Цяпер дзеці яшчэ з большым нецярпеннем будуць чакаць навагодніх свят!

  

20 снежня. Вучні 11-га класа педагагічнай групы дапамагалі пачаткоўцам рыхтаваць дамашняе заданне ў групе падоўжанага дня. Разам рашалі, чыталі, пераказвалі,  выконвалі пісьмовыя заданні.

  

19 снежня стартавала калядная дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Рабяты  піянерскай дружыны і члены БРСМ  Грэскай сярэдняй школы наведалі дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца на даму.  Павіншавалі іх з надыходзячымі святамі і падарылі падарункі.

 

  

18 снежня. У выхадныя дні вучні 4-га класа прынялі ўдзел у акцыі “Тры дзясяткі добрых спраў”. Дапамагалі бацькам па хатняй гаспадарцы, гатавалі ежу, памылі посуд.

 

16 снежня. Чарговы тыдзень добрых спраў закончыўся зборам макулатуры, які арганізавалі вучні 7-га класа.

15 снежня. Вучні 4-га і 5-га класаў нашай школы прынялі ўдзел у раённай акцыі “Нашы дзеці”. Час прайшоў весела і цікава, а галоўнае нёс добры і пазітыўны настрой.

 

 

14 снежня. Вучні 10 класа аформілі выставу творчых работ на навагоднюю тэматыку і ўпрыгожылі свой клас да свята.

 

13 снежня. Піянерская дружына Грэскай сярэдняй школы прадоўжыла ўдзел у акцыі "Цуды на Каляды". Калядная каробка папоўнілася кнігамі, канцылярскімі таварамі і цацкамі.

 

12 снежня. Самыя актыўныя члены ГА "БРПА "(акцябраты) піянерскай дружыны Грэскай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Цуды на Каляды".

  

11 снежня “Птушыная сталоўка”

Вучні 9 класа частавалі птушак салам, а першакласнікі насыпалі ў кармушкі круп і зерня. Потым усе з радасцю назіралі, як пярнатае сямейства ласавалася смачнымі пачастункамі.

 

 

9 снежня вучні 9 класа аказалі дапамогу ветэрану педагагічнай працы Барысавец Марыі Сцяпанаўне. Дзевяцікласнікі пачысцілі дарожкі каля дома, нанасілі вады.

 

8 снежня вучні школы займаліся добрай справай: рыхтаваліся да ўдзелу ў раённым конкурсе па стварэнні крэатыўнай навагодняй елкі "Елка БУМ".

 

7 снежня вучні 4-га класа пачалі падрыхтоўку да Новага года. У класе з’явілася зялёная прыгажуня, навагодняя экспазіцыя, зробленая рукамі вучняў. А стэнд упрыгожылі тэматычныя малюнкі чацвёртакласнікаў.

 

 

6 снежня ў школе прайшоў фестываль-конкурс “Я – даследчык”. Вучні першага класа прадставілі работу “Сучасныя цацкі-антыстрэс: карысць або шкода?”. Вучаніца 4-га класа выступіла з работай “Хлеб і ўсё пра яго”.

Работы атрымаліся цікавымі і актуальнымі і маюць практычную накіраванасць.

 

5 снежня навучэнцы 9 і 10 класаў ДУА “Грэская сярэдняя школа” ачысцілі ад снегу брацкую магілу савецкіх воінаў і ахвяр фашызму аг.Грэск.

 

 

3 снежня – Міжнародны дзень інвалідаў.

 4 снежня настаўнікі-дэфектолагі нашай школы наведалі Мальцэвіч Мілану, вучаніцу 7 класа, і перадалі ёй падарункі ад ДУА “Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.

 

2 снежня навучэнцы ДУА “Грэская сярэдняя школа” дзень пачалі з добрай справы: наведалі экспазіцыю  краязнаўчага музея  г.Слуцка, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны.