Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Грэская сярэдняя школа
23 лютага 2024
Дзень Абаронцаў Айчыны.
У Дзень Абаронцаў Айчыны прайшло агульнашкольнае мерапрыемства-конкурс "Самыя смелыя, лоўкія, умелыя". У конкурсе прынялі ўдзел зборныя каманды юнакоў 8-11 класаў, якія праявілі крэатыўнасць і творчы падыход пры выкананні заданняў. Вядучымі конкурса былі Вайтовіч Ірына і Вароніна Карына. Вучні ўсіх класаў падрыхтавалі мастацкія нумары для канцэрта. Цэменя Ягор пеў і іграў на гітары. У зале панавала атмасфера свята і пазітыўных эмоцый.
згарнуць
29.09.2023 Агульнашкольнае мерапрыемства да Дня настаўніка “Мы Вам удзячныя, нашы педагогі!”
Традыцыйна свята да Дня настаўніка падрыхтавалі вучні 10 педагагічнага класа, а ў школе у гэты дзень прайшоў дзень самакіравання . Вучням педагагічных класаў давялося адчуць сябе ў ролі настаўнікаў. Пасля ўрокаў усе былі запрошаны на святочны канцэрт. Дырэктар школы, Арціховіч Наталля Мікалаеўна, звярнулася са словамі віншавання да педагагічнага калектыву , уручыла ганаровыя граматы настаўнікам школы і выказала словы падзякі настаўнікам-ветэранам педагагічнай працы.
На сцэне гучалі вершы, вучні ігралі сцэнкі з паўсядзённага жыцця настаўніка, віншавалі сваіх педагогаў музычнымі нумарамі.
згарнуць