2 сакавіка вучні сярэдніх класаў прынялі ўдзел у суботнім мерапрыемстве "Беларусь- краіна для міру". Мерапрыемства прайшло ў форме адкрытага дыялогу, дзе размова ішла аб сімвалах Беларусі, знакамітых асобах краіны, гістарычных вядомых мясцінах. Вучні расказалі шмат цікавага пра сваю малую радзіму - Грэск. Падлеткі выказвалі свае думкі аб будучым сваёй краіны, аб адказнасці кожнага за тое месца, дзе нарадзіўся і жывеш.
Для вучняў пачатковых класаў было арганізавана фальклорнае падарожжа «Масленіца ідзе!». Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі выпрабаванні ад Зімы, сустрэча з Днямі масленічнага тыдня, а таксама конкурсы, гульні і танцы.