У суботу, 30 лістапада 2024 г
02.12.2024У суботу, 30 лістапада, вучні 8-9 класаў пагутарылі на тэму "Пойдзем вучыцца ў педагагічны клас". Падчас размовы была закранута праблема выбару будучай прафесіі, у тым ліку педагагічнай. Рабятам было прапанавана абмеркаваць, якія педагагічныя прафесіі яны ведаюць, іх станоўчыя і адмоўныя бакі і падумаць , для чаго яны патрэбныя грамадству.
Вучні малодшага і сярэдняга звяна наведалі ваенную залу школьнага музея і паслухалі тэматычную экскурсію “Вёска Грэск у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Дзяўчынкі-экскурсаводы, вучаніцы 6 класа, цікава і змястоўна расказалі пра акупацыю вёскі Грэск у гады вайны, пра дзейнасць падпольшчыкаў пад кіраўніцтвам Ю.Г.Войчыка на тэрыторыі Грэска, пра мужнасць і гераізм землякоў. Таксама ўдзельнікаў экскурсіі зацікавіла экспазіцыя, прысвечаная савецкаму часу.