Школьны музей

Сайт школьнага музея тут

Гісторыка-краязнаўчы музей

Дзяржаўнай установы адукацыі

"Грэская сярэдняя школа"

        Вучні і настаўнікі Грэскай сярэдняй школы па крупінках збіраюць гісторыю сваёй малой радзімы і клапатліва захоўваюць яе ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі. Музей можна назваць “чароўнай машынай часу”. У ёй за лічаныя хвіліны, за кароткі час, адведзены на ўрок або пазакласнае мерапрыемства, вучань можа здзейсніць вандроўку не толькі ў мінулыя дзесяцігоддзі, але ўбачыць сучасны і будучы дзень, параўнаць падзеі розных часоў.

     Ацэньваючы значнасць музея, сілу ўздзеяння яго экспанатаў, неабходна падкрэсліць, што жывы паказ з’яў і фактаў сродкамі музейных матэрыялаў асабліва ўразаецца ў памяць, дапамагае мысліць, выхоўвацца, “глядзець” вакол сябе і “бачыць”, вучыць атрымоўваць веды з жыцця.

Гісторыя стварэння

     Музей Грэскай сярэдняй школы  быў адкрыты 10 сакавіка 1985 года на сродкі калгаса «Гігант». Музей “Гісторыя сяла Грэск” мае гісторыка-этнаграфічны профіль. Музейныя экспанаты  размясціліся на плошчы 72 кв.м. Гэта дзве залы: этнаграфічная зала - 32 кв.м. і зала Вялікай Айчыннай вайны -36 кв.м.; астатнюю плошчу займае лесвіца з першага на другі паверх. Вялікі ўклад у развіццё школьнага музея ўнесла Шчарбіцкая Святлана Мікалаеўна, якая была кіраўніком музея з верасня 1999 года па верасень 2016 года. За гэты час экспазіцыі музея значна пашырыліся, актывізавалася  даследчая работа вучняў па вывучэнні гісторыі роднага краю. 

У школе працуе гурток "Музейная справа".

Кіраўнік музея з 1 лістапада 2016 года - Гупаловіч Л.І., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства.

Раздзелы экспазіцыі, тэматыка экскурсій, выставы  

I раздзел– “Вёска Грэск у далёкім мінулым”

   3  азнаямленчыя экскурсіі:

- “Гісторыя вёскі Грэск”;

- “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і народныя промыслы Беларусі”;

- “Беларускае народнае адзенне”.

    7 тэматычных экскурсій:

- “Эвалюцыя грашовых адзінак”;

- “Цудатворны ручнік”;

- “Мая вёска. Мінулае і сучаснае”;

- “Ганчарны промысел беларусаў”.

     Часовыя выставы:

-  “Нумізматыка”;

- “Народныя ўмельцы Грэска”;

- “Сямейныя рэліквіі”.

II раздзел  - “Мая вёска ў гады вайны”

    4 экскурсіі:

- “Героі Грэскага падполля”;

- “Вязні лагера Асвенцым”;

- “Дзейнасць групы “Бальнічная”;

- “Яны вызвалялі Случчыну”.

III  раздзел– “Гісторыя школы”

4 экскурсіі :

- “Нашы мамы, таты – выпускнікі школы”;

- “І ў кожным сэрцы школа адгукнецца”;

- “Знакамітыя выпускнікі школы”;

- “Школа ўчора, сёння, заўтра”.

        

Фонд музея

Асноўны фонд  састаўляе 380 экспанатаў,  дапаможны - 26. У фонд уваходзяць рэчы хатняга ўжытку, посуд, мэбля, прылады працы, кнігі, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, грашовыя адзінкі розных часоў, беларускае народнае адзенне і абутак, першабытныя прылады працы. Таксама фонд змяшчае экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны (рэшткі зброі, уласныя рэчы савецкіх воінаў, пісьмы, дакументы, фотаздымкі).

      Найбольш каштоўныя экспанаты: першабытныя прылады працы, грашовыя купюры, іконы, гадзіннік 19 ст., калекцыя манет.

  

 

 

 

 

 

 

 

Школьны музей

поделиться в: