Зімнія канікулы

Аздараўленчая пляцоўка "Вяселыя санкі"

разгарнуць

Аздараўленчая пляцоўка “Вясёлыя санкі”.

 

                 25 снежня "Сняжынка бяспечных паводзін"

     25 снежня ў школе пачала работу аздараўленчая пляцоўка"Вясёлыя санкі". Цікава і захапляльна прайшоў конкурс   "Утульнасць". Кожны атрад аформіў атрадную газету.

   

 

                 

                          26 снежня Сняжынка"Творчасці"

На аздараўленчай пляцоўцы вучні атрада "Сняжынкі -пушынкі" падрыхтавалі выставу малюнкаў "Самы добры снегавік". Дзеці навучыліся маляваць снегавікоў, сняжынкі. У кожнага атрымалася свая цікавая зімовая кампазіцыя.

Вялікую цікавасць выклікала пазнавальная гутарка "Як сустракаюць Новы год людзі ўсіх зямных шырот". Дзеці даведаліся аб традыцыях святкавання Новага года ў Амерыцы, Англіі, Італіі, Японіі і Кітаі. Займальныя факты і фатаздымкі застануцца ў памяці надоўга.

 

 27 снежня "Сняжынка навагодніх прыгод" 

На аздараўленчай пляцоўцы прайшоў конкурс малюнкаў "Зімушка-зіма", падчас якога дзеці з захапленнем і цікавасцю стваралі прыгожыя малюнкі зімы, праявілі фантазію, адлюстроўваючы свае ўяўленні пра прыгожыя зімовыя дні. Таксама дзеці гулялі ў любімыя настольныя гульні, удзельнічалі ў майстар-класе па квілінгу "Самая прыгожая сняжынка" і праявілі сваю кемлівасць і знаходлівасць ў віктарыне "Прывітанне, зімушка-зіма!". Гульня-эстафета "Хутчэй за усіх" захапіла дзяцей духам спаборніцтва і цягай да перамогі. Дзень навагодніх прыгод на пляцоўцы атрымаўся вельмі насычаны і цікавы.

 

 

 

 

 

    28.12 Сняжынка сяброў прыроды

Чацвёрты дзень аздараўленчай пляцоўкі быў тэматычны і меў назву "Сняжынка сяброў прыроды". У гэты дзень адбылася сустрэча з прадстаўніком ДПС на тэму "Хвілінка бяспечных паводзін на дарозе". Праведзена гульня- віктарына "Як я ведаю правілы дарог?", а таксама дзеці прынялі ўдзел у экалагічным турніры знаўцаў прыроды і акцыі "Пакармі птушак зімой". Найбольшую цікавасць выклікаў конкурс "Адгадай-ка". У конкурсе дзеці праявілі сваю кемлівасць і знаходлівасць. Дзень сяброў прыроды атрымаўся цудоўны і захапляючы

   

  

28.12.2023 у атрадзе"Сняжынкі - пушынкі" аздараўленчай пляцоўкі на базе Грэскай СШ быў праведзены конкурс загадак "Адгадай - ка". Вучні прыдумвалі загадкі пра пярнатых сяброў і адлюстроўвалі адгадкі на паперы. Мерапрыемства прайшло ў крэатыўнай і пазітыўнай атмасферы. Было весела і пазнавальна.

  

29.12. Сняжынка навагодніх прыгод

У ходзе гульні-падарожжа "У госці да зімовых месяцаў" дзеці актыўна і з захапленнем прымалі ўдзел у конкурсах і гульнях: "Адгадай месяц", "Залатыя вароты", "Гары, гары ясна", "Збяры сняжынкі". Спадабалася дзецям маляваць снегавікоў з заплюшчанымі вачамі. Напрыканцы гульні дзеці вадзілі карагод вакол елкі і спявалі зімовыя песні.

 

 

 

згарнуць
поделиться в: