Школьныя метадычныя аб'яднанні

  

Метадычная тэма школы на 2023/2024 навучальны год

"Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз арганізацыю навукова-метадычнага суправаджэння, як ключавы рэсурс павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу"

Метадычная сетка школы

МА настаўнікаў пачатковых класаў  - кіраўнік Дробыш А.М., настаўнік пачатковых класаў, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

МА настаўнікаў гуманітарна-філалагічнага цыклу прадметаў - кіраўнік Лабковіч І.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, першая кваліфікацыйная катэгорыя.

МА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу прадметаў - кіраўнік Макшыцкая М.М, настаўнік фізікі, першая кваліфікацыйная катэгорыя.

МА класных кіраўнікоў - кіраўнік Кобель А.А., настаўнік пачатковых класаў, першая кваліфікацыйная катэгорыя.

______________

 

разгарнуць

11 лістапада ў форме педагагічнага квэста адбылося пасяджэнне ВМА настаўнікаў пачатковых класаў. Тэма пасяджэння “Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі ў сучасных вучэбных дапаможніках як эфектыўны сродак фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый вучняў.

На пасяджэнні заслуханы матэрыялы з вопыту работы настаўніцы 1 класа С.У. Лабковіч на тэму “Выкарыстанне матэрыялаў вучэбнага дапаможніка “Беларусь-наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку” на вучэбных занятках для выхавання маральных этычных якасцей, фарміравання грамадзянскасці ў навучэнцаў пачатковых класаў”.

Свой вопыт у выглядзе прызентацыіі прадставіла настаўніца  4 класа М.М.Лабковіч на тэму “Фарміраванне сацыякультурнай граматнасці (функцыянальнай граматнатнасці навучэнцаў у сацыяльна-грамадзянскім асяроддзі) пры вывучэнні змястоўнага блока «Мая Радзіма – Беларусь» вучэбнага прадмета “Чалавек і свет“.

Па выніках пасяджэння былі выпрацаваны прапановы і рашэнні.

   

згарнуць

разгарнуць

У 4 класе настаўніцай Лабковіч М.М. былі праведзены факультатыўныя заняткі па беларускай мове па тэме “Чарадзейныя падарункі, зробленыя сваімі рукамі”.

Асноўная мэта заняткаў:

-Фарміраваць уменне знаходзіць фразеалагізмы ў тэкстах, тлумачыць іх значэнне, выкарыстоўваць ва ўласнай мове.

Мэта была дасягнута шляхам актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў у індывідуальнай, парнай і калектыўнай відах работ.

  

згарнуць