Навіны ўстановы

 Паважаныя дзевяцікласнікі! 

ДУА "Грэская сярэдняя школа" аб'яўляе на 2024/2025 навучальны год набор навучэнцаў, выпускнікоў ІХ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у Х клас профільную групу педагагічнай накіраванасці з вывучэннем на павышаным узроўні двух вучэбных прадметаў (папярэдне):

 беларуская мова – фізіка

У пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі адзнакі па кожным з вучэбных прадметаў, якія выбраны для вывучэння на павышаным узроўні, павінны быць не ніжэйшыя за 7 (сем) балаў і сярэдні бал пасведчання - не ніжэйшы за 7 (сем) балаў (пры акругленні);

а таксама ідзе набор у Х клас у групу з вывучэннем усіх навучальных прадметаў на базавым узроўні. У базавай групе прадугледжана асваенне прафесійнай праграмы падрыхтоўкі рабочых (служачых).

Вучням з іншых мікрараёнаў прадастаўляецца прышкольны інтэрнат

 

У X клас прымаюцца (залічваюцца) асобы, якія атрымалі агульную базавую адукацыю на падставе дакументаў:

  1. заява (ад імя непаўналетняй асобы заява можа быць пададзена яе законным прадстаўніком);
  2. пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць асобу;
  3. пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (арыгінал);
  4. медыцынская даведка аб стане здароўя.

 

 

Тэлефон для даведак: 90243; 80297690712

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле