Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Грэская сярэдняя школа
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Грэская сярэдняя школа
Майстар-клас з такой назвай быў праведзены для класных кіраўнікоў і вучняў 8-9 класаў. Мэтай мерапрыемства з'ўлялася аказанне дапамогі вучням ў пытаннях планавання прафесійнага будучыні. Былі пастаўлены наступныя задачы: фарміраваць у вучняў ўменні суадносіць свае інтарэсы і здольнасці ў працэсе выбару будучай прафесіі, планаваць дзейнасць па дасягненню мэты; садзейнічаць развіццю ў вучняў здольнасці да прыняцця рашэнняў у працэсе выбару прафесійнага будучага; спрыяць развіццю творчага падыходу педагогаў у пытаннях арганізацыі прафарыентацыйнай работы. У аснову "6 крокаў планавання будучага" пакладзена методыка эстонскіх калег.
У ходзе мерапрыемства быў прадстаўлены алгарытм дзеянняў вучняў па планаванні свайго прафесійнага будучага. Вучні з дапамогай педагогаў склалі маршрут да дасягнення мэты ў выбары прафесіі.
У ходзе рэалізацыіцца інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі" праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне ў школе адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае фарміраванню ў вучняў гатоўнасці да свядомага выбару профільнага навучання педагагічнай накіраванасці ў старшых класах. З гэтай мэтай наладжана работа валанцёрскіх атрадаў "Твая рука ў маёй руцэ" (работа з малодшымі школьнікамі) і "Добры дзень, настаўнік!" (аказанне дапамогі ветэранам педагагічнай працы). Вучні 7-9 класаў сёння выконвалі ролю памочнікаў выхавацелей у групе падоўжанага дня. Група вучняў 8 класа аказала дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі каля дома Герасімовіч І.І., якая каля 50 гадоў жыцця прысвяціла педагагічнай дзейнасці.