Аздараўленчая пляцоўка "Восеньская карусель"

Першы дзень

30.10.2023
разгарнуць

Першы дзень на пляцоўцы пачаўся з урачыстай лінейкі "Усім прывітанне".

Затым прайшла акцыя "Утульнасць": дзеці разам з выхавацелямі афармлялі атрадныя вугалкі, выбіралі актывы атрадаў.


Цікава і актыўна правялі школьнікі час на спартыўнай гадзіне "Вясёлыя старты".


З задавальненнем вучні паўдзельнічалі ў гульні-падарожжы "У госці да восеньскіх месяцаў".


Перад адыходам з пляцоўкі дзеці паўтарылі правілы бяспечных паводзін "Шлях дадому".

 Першы_1  Першы_2

Першы_3  Першы_5

Першы_4

Першы_6

Першы_7

Першы_8

згарнуць

Другі дзень

31.10.2023
разгарнуць

У апошні дзень кастрычніка дзеці  паспрабавалі сябе ў ролі мастакоў. Усе фарбы восені адлюстравала "Восеньская палітра". "Лістападзікі" стваралі свае шэдэўры на дошцы. "Парасонікі" займаліся размалёўкамі.Панаваў творчы настрой. Цікава прайшло падарожжа па кнігах "Любімыя казкі". Дзеці з задавальненнем адпачылі на праглядзе мультфільма "Мармадзюк". Актыўна і весела гулялі вучні на свежым паветры.

  

  

згарнуць

Трэці дзень

01.11.2023
разгарнуць

Весела і цікава праходзіць час на аздараўленчай пляцоўцы. Сення для дзяцей была арганізавана інтэрактыўная віктарына "Самы, самая, самае". Пытанні былі разнастайныя і няпростыя, але вучні справіліся на "выдатна". Спадабалася дзецям спартландыя "Разам весела гуляць". Каманды спаборнічалі ў хуткасці, лоўкасці, вытрыманасці. Падчас круглага стала "Правілы дарожнага руху" вучні разглядвалі плакаты, адказвалі на пытанні. Выхавацелі нагадалі актуальнасць флікераў у цёмны час сутак.

  

згарнуць

Чацвёрты дзень

02.11.2023
разгарнуць

Экскурсія ў школьны музей "Падарожжа ў мінулае". Дзеці зацікаўлена слухалі пра гістарычныя падзеі, разглядвалі экспанаты. З карысцю для здароўя і фізкультурнай загартоўкі прайшла спартыўная гадзіна "Гуляй і весяліся".

згарнуць

Пяты дзень

03.11.2023
разгарнуць

Аздараўленчая пляцоўка "Восеньская карусель" працягвае займаць сваіх наведвальнікаў цікавымі мерапрыемствамі. Сёння, 3 лістапада, асноўная тэматыка адлюстроўвае клопат школы аб захаванні жыцця і здароўя навучэнцаў. Дзеці актыўна ўключыліся ў стварэнне жывой газеты "Чырвоны, жоўты, зялёны": малявалі светлафоры, адказвалі на пытанні па плакатах, чыталі вершы-загадкі пра дарожныя знакі. Мерапрыемствам захапіліся як малодшыя "Парасонікі", так і старэйшыя "Лістападзікі". Астатні час дзеці правялі за настольнымі гульнямі. Вучні зацікаўлена сачылі, хто ж будзе пераможцам?

згарнуць

Шосты дзень

04.11.2023
разгарнуць

Весела і прадуктыўна прайшоў апошні дзень на аздараўленчай пляцоўцы. Дзеці адгадвалі загадкі і размалёўвалі адгадкі ў конкурсе пра пярнатых сяброў "Адгадай-ка". Вынікам конкурса была выстава лепшых размалёвак. Вучні гулялі ў настольныя і рухомыя гульні. Затым адбыўся "Працоўны дэсант" - прыбіранне рабочых месц і памяшкання атрада. У канцы дня дзецям былі ўручаны сувеніры за ўдзел у конкурсах, віктарынах, гульнях. Нашы вучні з задавальненнем наведвалі пляцоўку і абяцалі сустрэцца на наступных канікулах!

згарнуць