Шосты школьны дзень ва ўстановах адукаціі
Шосты дзень тыдня — субота — з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай адукацыйнай сістэмы школы. Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, з'яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго. Асаблівая ўвага надаецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.
Мэты выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:
- Умацаванне фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя;
- Стварэнне эфектыўнай сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання;
- Інтэлектуальнае развіццё і грамадзянскае станаўленне школьніка;
- Удзел дзяцей і падлеткаў у карысных справах і акцыях.
• • • • • • • • • • • • • • • • •
Дадатак да "Настаўніцкай газеты" – “Шосты дзень”
• • • • • • • • • • • • • • • •