7 верасня прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па дартсу сярод вучняў 5-10 класаў
09.09.20247 верасня прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па дартсу сярод вучняў 5-10 класаў.
Дартс - цікавая і вясёлая гульня. Яна падыходзіць для ўсіх узростаў і любога полу. Удзельнікі не павінны валодаць спецыяльнымі навыкамі і выпрацаванай стратэгіяй.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 11 вучняў, прысутнічалі і балельшчыкі. Спаборніцтвы прайшлі ў пазітыўнай і дружалюбнай абстаноўцы.