Урачыстая лінейка,прысвечаняю Дню ведаў

03.09.2024

2 верасня ў ДУА “Грэская сярэдняя школа” прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.

У гэты асаблівы дзень вучні і настаўнікі сабраліся разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. Свята прайшло ў дружалюбнай і ўрачыстай абстаноўцы.

14 першакласнікаў упершыню пераступілі парог нашай школы як яе паўнапраўныя гаспадары- вучні.

Дырэктар школы Арціховіч Наталля Мікалаеўна павіншавала ўсіх навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года.

«Усіх нас у гэтым годзе чакае шмат адкрыццяў і шмат перамог! Мы ад усёй душы жадаем, каб шлях да іх не здаўся доўгім, каб на кожны ўрок навучэнцы і настаўнікі ішлі з задавальненнем!»

На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь А.Я. Гучок , намеснік дырэктара філіяла ПСГ ААТ "Слуцкі мясакамбінат"А.Л. Новік, інжынер па ахове працы ААТ “ПМК-71”Л.М.

Пасля лінейкі навучэнцы разам з бацькамі былі запрошаны на ўрок “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”, прысвечаны Году якасці і 80-гадавіне вызвалення Беларусі.

   

 

   

поделиться в: