Самы лепшы Новы год

26.12.2023

22 снежня для навучэнцаў ДУА”Грэская сярэдняя школа” былі  арганізаваны святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Новаму году.

 На навагодняе прадстаўленне “У гасцях у казкі” былі запрошаны вучні 1-4 класаў, іх бацькі і настаўнікі. Вучні падрыхтавалі цікавыя навагоднія нумары: танцы, песні, вершы. Свята прайшло на высокім узроўні!

Вучні 5-8 класаў былі запрошаны на навагодняе свята “Новы год у школе”. Увазе вучняў была прапанавана конкурсная праграма, у якой прымалі ўдзел як навагоднія персанажы, так і гледачы.

Свята для старэйшага звяна было прадстаўлена ў выглядзе тэматычнай дыскатэкі. Вучні весела правялі час і актывізавалі веды пра паводіны ў святочныя дні і зімовы перыяд.