Прафілактычная акцыя "Бяспечныя канікулы"

20.12.2023

З 18 снежня па 7 студзеня 2024г. на тэрыторыі Слуцкага раёна пройдзе прафілактычная акцыя «Бяспечныя канікулы».

18.12.2023

Напярэдадні зімовых школьных канікул і ў сувязі з пачаткам актыўных перавозак дзяцей, прагназуецца рост аб'ектыўных пагроз забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе. Таксама асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх з'яўляюцца: няўважлівасць, бестурботнасць дзяцей на дарозе і адсутнасць бацькоўскага кантролю.

Так, у мэтах папярэджання і зніжэння цяжару наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і падчас зімовых канікул з 18 снежня па 7 студзеня 2024г. на тэрыторыі Слуцкага раёна пройдзе прафілактычная акцыя «Бяспечныя канікулы».

Паважаныя дарослыя, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на дарозе, нагадваем аб сістэматычным паўтарэнні з дзіцем правілаў дарожнага руху і пастаянным кантролі за вольным часам дзяцей. Не забывайце падчас катання на санках выконваць меры бяспекі і выбіраць для гэтага спецыяльна абсталяваныя трасы. Пры выкарыстанні асабістага аўтатранспарту настойліва раім прышпільвацца рамянямі бяспекі, у АБАВЯЗКОВЫМ парадку перавозіць дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі!