Акцыя “За бяспеку разам”

17.10.2023

З 16 кастрычніка па 1 лістапада 2023 года пройдзе рэспубліканская пажарна-прафілактычная

акцыя “За бяспеку разам”
па папярэджанні пажараў і гібелі людзей  у жыллёвым фондзе

Мэта акцыі: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане ап'янення.

Задачы акцыі:

  1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі.
  2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
  3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

 

Паважаныя грамадзяне, забеспячэнне пажарнай бяспекі і бяспекі ў паўсядзённай дзейнасці - наша агульная задача. Не будзьце абыякавыя да суседзяў, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе.