Дзень народнага адзінства

16.09.2023

 

17 верасня ўся Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства. Гэты дзень займае асаблівае месца сярод дзяржаўных свят.

Дзень народнага адзінства - гэта свята, якое заклікае людзей успомніць найважнейшыя гістарычныя падзеі, якія ад'ядноўваюць наш народ. Бо толькі разам, рухаючыся ў адным кірунку, можна справіцца з цяжкасцямі і пераадолець перашкоды.

У рамках святкавання Дня народнага адзінства з 11 па 16 верасня прайшоў тэматычны тыдзень. З  навучэнцамі ДУА  “Грэская сярэдняя школа” праводзіліся гутаркі пра гісторыю з'яўлення свята, класныя і інфармацыйныя гадзіны, урачыстая лінейка з ўдзелам сцягавай групы.

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства, прайшлі дружна, былі павучальнымі і запомніліся ўсім яго ўдзельнікам.