Апошні званок

25.05.2023

25 мая ў школе адбылася святочная ўрачыстая лінейка, прысвечаная выпускнікам 9 і 11 класаў.

Дырэктар школы Арціховіч Н.М., кіраўнік па справах Грэскага сельвыканкама Салавей В.М., першакласнікі сказалі шмат цёплых слоў і пажаданняў выпускнікам.

У сваю чаргу вучні 9 класа (кл.кіраўнік Пісарык А.У.) і 11 класа (кл.кіраўнік Вітко М.М.) выказалі словы падзякі школе, настаўнікам і бацькам.

Знакавасць мерапрыемства падкрэслівала знамённая група і ўрачысты вынас Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Святочная атмасфера лінейкі, адчуванне еднасці настаўнікаў, вучняў і бацькоў надоўга застанецца ў памяці.

поделиться в: