Дзень Перамогі

06.05.2023

Дзень Перамогі - адно з самых пачэсных свят у нашай краіне.

9 мая 1945 года аддаляецца ад нас усё далей і далей, але мы памятаем, чаго каштавала Перамога нашаму народу, як любілі, бераглі і абаранялі сваю Радзіму нашы прадзеды. Нельга, каб нашы дзеці забывалі аб гэтым.

Напярэдадні святкавання 78-й гадавіны прайшлі мерапрыемствы ў межах тэматычнага тыдня “Мы памятаем, мы ганарымся!” да Дня Перамогі.

З 2 па 5 мая прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны “Дзень Перамогі”, “Мы памятаем”, “Дзеці і вайна”.

У фае школы падрыхтавана тэматычная экспазіцыя да свята 9 Мая.

Вучні 11 класа наведалі мемарыяльны комплекс “Хатынь” па пілотным праекце.

Кульмінацыяй тэматычнага тыдня стаў мітынг на мясцовым Кургане Славы. Нягледзячы на дрэннае  надвор’е, вучні 1-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Вучні 8 класа падрыхтавалі ўрачыстую літаратурна-музычную кампазіцыю “Ніхто не забыты”. Пасля хвіліны маўчання у памяць аб загінуўшых да помніка былі ўскладзены кветкі настаўнікамі і вучнямі школы.

У суботу для вучняў 1-4 класаў прайшоў майстар-клас “Паштоўка ветэрану”. Навучэнцы сваімі рукамі зрабілі паштоўкі да свята Перамогі.