Акцыя "Тыдзень лесу" у Грэскай школе

15.04.2023

Алея з лясных кусцiкаў ядлоўцу была закладзена ў суботу на тэрыторыi Грэскай СШ у межах рэспублiканскай акцыi "Тыдзень лесу".

         Нягледзечы на халоднае надвор’е вучні 6 і 9 класаў пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара і кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання працавалі старанна і з ахвотаю. Кожны кусцiк пасаджаны з клопатам i любоўю, асаблiва сiмвалiчна, што акцыя прымеркавана да Года мiру i стварэння.