Абласная міжведамасная прафілактычная акцыя " Сябруем з Законам!»

23.01.2023

З 23 студзеня па 3 сакавіка праводзіцца міжведамасная прафілактычная акцыя " Сябруем з Законам!». Акцыя накіравана на павышэнне бяспекі дзяцей, фарміраванне ў іх ўсвядомленых законапаслухмяных паводзінаў, грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, маральных каштоўнасцей, прапаганду адказнага бацькоўства, прафілактыку супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і папярэджанне няшчасных выпадкаў з іх удзелам.