Рэспублiканская акцыя "Ад усёй душы"

16.01.2023

Навучэнцы Грэскай сярэдняй школы прынялi актыўны ўдзел у Рэспублiканскай акцыi "Ад усёй душы", якая стартавала з 3 студзеня .

Пiянеры дружыны наведалi ветэранаў педагагiчнай працы Барысавец Марыю Сцяпанаўну і Ісакаву Валянціну Аляксандраўну, павiншавалi іх з Навагоднiмi святамi, уручылi салодкiя падарункi i проста пагаварылi пра жыцце за сямейным альбомам.

Для школьнiкаў удзел у акцыі - гэта прыклад, якi дазваляе выяўляць свае лепшыя душэўныя якасцi.

Марыя Сцяпанаўна была кранута такой увагай i ўсхвалявана да глыбiнi душы вiншаваннямi дзяцей.

Сустрэча прайшла ва ўтульнай  i па-сапраўднаму святочнай атмасферы за кубачкам гарачай гарбаты. Усе атрымалi зарад добрага настрою i аптымiзму.