Аздараўленчая пляцоўка "Зімовая казка"

26.12.2022

31.12 падлеткі наведалі школьны этнаграфічны музей і былі вельмі зацікаўлены экспанатамі. Пачулі ад выхавацеляў шмат цікавых гісторый пра мінулае нашай краіны і Грэска. Больш за ўсё дзяцей зацікавілі фотаздымкі былых выкладчыкаў школы. Пасля сустрэчы дзецям уручылі падарункі і сувеніры26.12. У першы дзень работы пляцоўкі прайшла аперацыя "Утульнасць": дзеці разам з выхавацелямі афармлялі атрадны вугалок, выбіралі актыў атрада.

30.12 адбылася поездка ў Слуцкі ЭБЦН. Цікава і пазнавальна прайшла  экскурсія, дзеці пазнаёміліся з работай цэнтра. Для іх правялі навагоднюю праграму і дазволілі ім пакарміць звяроў,  што жывуць у цэнтры. Дзеці атрымалі многа станоўчых эмоцый.

29.12 на школьнай аздараўленчай пляцоўцы праводзіўся спартыўны час "Навагоднія старты", задачай якога стала           ўмацаванне здароўя падлеткаў. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, гульнях.

28.12 на аздараўленчай пляцоўцы адбылася выстава малюнкаў "Сімвал Новага года". Дзеці малявалі труса - сімвала 2023 года. Свае малюнкі яны  дэманстравалі і ўзаемаацэньвалі.

 27.12 Дзень на пряцоўцы пачаўся з хвілінкі здароўя. Выхавацелі  правялі гутарку на тэму “Асабістая гігіена”.

         Была арганізавана выстава малюнкаў “Зімовыя матывы” і віктарына “Па гісторыі роднага краю”

 26.12 Таксама вучні ўдзельнічалі ў гульні на знаёмства “Сяброўства пачынаецца з усмешкі”.

        Перад адыходам дадому выхавацелі правялі з дзецьмі пазнавальна- займальную віктарыну "Бяспечныя паводзіны".