Навагодняе прадстаўленне "Каля ёлкі карагод"

24.12.2022

23 снежня для навучэнцаў ДУА”Грэская сярэдняя школа” былі арганізаваны святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Новаму году. На навагодняе прадстаўленне “Каля ёлкі карагод” былі запрошаны вучні 1-4 класаў, іх бацькі і настаўнікі. Вучні 4 класа інсцэніравалі казку “Дванаццаць месяцаў”, падрыхтавалі цікавыя навагоднія нумары:танцы, песні, вершы. Прыемна тое, што актыўны удзел у свяце прынялі не толькі вучні, але і іх бацькі. Свята прайшло на высокім узроўні!

Вучні 5-8 класаў былі запрошаны на навагодняе свята “Як у нас пад Новы год”. Увазе вучняў была прапанавана конкурсная праграма, у якой прымалі ўдзел як навагоднія персанажы, так і гледачы.

Свята для старэйшага звяна было прадстаўлена ў выглядзе тэматычнай дыскатэкі. Вучні весела правялі час і актывізавалі веды пра паводіны ў святочныя дні і зімовы перыяд.

Хай 2023 год стане чароўным для ўсіх дзяцей, падорыць ім казку і веру ў цуд!