Навучэнцы ДУА “Грэская сярэдняя школа” наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

05.12.2022

01.12. навучэнцы ДУА “Грэская сярэдняя школа” наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – першы ў свеце, прысвечаны самай кровапралітнай вайне XX стагоддзя, і адзіны ў Беларусі, створаны ў гады фашысцкай акупацыі.

З аповеда экскурсавода школьнікі дазналіся, што калекцыя музея была заснавана яшчэ ў чэрвені 1942 года, калі ніхто не мог сказаць, колькі часу будзе працягвацца гэта трагедыя. Падлеткаў уразілі экспазіцыі ўзбраення партызан, ваеннай тэхнікі, франтавой прэсы, антыфашысцкай падпольнай барацьбы, амуніцыі салдат і іншыя.

Экскурсія ў музей Вялікай Айчыннай вайны не пакінула раўнадушным ніводнага падлетка. Яна дапамагла кожнаму з іх адчуць сябе  маленькай часцінкай мужнага беларускага народа, які коштам вялікіх чалавечых ахвяр і гераізму падараваў ім мірнае жыццё.

  

поделиться в: