Аздараўленчая пляцоўка "Восеньская карусель"

31.10.2022

31 кастрычніка на базе ДУА "Грэская сярэдняя школа" пачала працаваць аздараўленчая пляцоўка "Восеньская карусель". Пляцоўку наведваюць 20 вучняў нашай школы.

31.10 ў першы дзень работы пляцоўкі прайшла акцыя "Утульнасць": дзеці разам з выхавацелямі афармлялі атрадны вугалок "Лістападзікі", выбіралі актыў атрада.

Таксама вучні ўдзельнічалі ў гульні-падарожжы " У госці да восеньскіх месяцаў".

Перад адыходам дадому выхавацелі правялі з дзецьмі пазнавальна- займальную віктарыну "Бяспечныя паводзіны"

 

01.11 Восень яркая і маляўнічая пара года, фарбы прыроды становяцца максімальна яркімі. Дзеці пабылі ў ролі мастакоў, змаглі намаляваць кожны свой малюнак.

Затым  наведалі школьную бібліятэку, дзе падарожнічалі па старонках кніг "Любімыя казкі".

02.11на аздараўленчай пляцоўцы была праведзена спартландыя "Разам весела гуляць". Дзеці раздзяліліся на дзве каманды і спаборнічалі ў хуткасці, лоўкасці, вытрыманасці. Пераможцам былі ўручаны невялікія сувеніры.

Работнікі пажарнай часткі аг. Грэск наведалі нашу школу ў межах праекта "Наша бяспека ў нашых руках". Правялі тэматычную гутарку з вучнямі, прадэманстравалі навыкі паводзін пры небяспечных выпадках, паказалі с чаго складаецца пажарная машына. Дзеці з захапленнем даследавалі спецыяльную тэхніку, прымяралі спец. адзенне пажарных.

Круглы стол "Правілы дарожнага руху". Прайшло абмеркаванне змяненняў у правілах дарожнага руху. Дзеці разглядвалі плакаты, адказвалі на пытанні. Выхавацелі нагадалі актуальнасць флікераў у цёмны час. Самыя актыўныя дзеці былі адзначаны прызамі.

03.11 Экскурсія ў школьны музей "Падарожжа ў мінулае". Дзеці зацікаўлена слухалі пра гістарычныя падзеі, разглядалі экспанаты.

Весела і актыўна прайшла спартыўная гадзіна "Гуляй і весяліся".

Дзеці з задавальненнем адпачылі пад прагляд мультфільма "Легенда Сенотопии"

04.11 Наша аздараўленчая пляцоўка працуе у межах праекта "Наша бяспека - у нашых руках". Сёння адбыліся наступныя мерапрыемствы: жывая газета "Чырвоны, жоўты, зялёны" і гульня "Азбука бяспекі", у ходзе якіх дзеці пашырылі свае ўяўленні пра небяспечныя паводзіны ў ролях пешаходаў.

З карысцю для здароўя і фізкультурнай загартоўкі прайшла прагулка на свежым паветры.

Напрыканцы дня ў атрадзе выхаванцы гулялі ў настольныя гульні: шашкі, даміно, лато. Дзеці зацікаўлена сачылі, хто ж будзе пераможцам?