Дзень Маці

14.10.2022

         Напярэдадні свята Дня маці вучні 9 класа разам са сваім класным кіраўніком Пісарык Алай Уладзіміраўнай наведалі ветэрана педагагічнай працы , маці двух сыноў, Барысавец Марыю Сцяпанаўну. Гэта жанчына выхавала  не адно  пакаленне жыхароў аграгарадка Грэск. Яе педагагічны стаж складае больш за 40 гадоў. Марыя Сцяпанаўна вельмі любіць дзяцей і, як і раней, чакае іх да сябе ў госці.

  

       У рамках Тыдня бацькоўскай любові 14 кастрычніка адбылася святочная праграма “Трижды священное слово - женщина-мать”, якую падрыхтавалі вучні 5 класа. Удзельнікі мерапрыемства прыгожа павіншавалі сваіх мам і бабуль -  у іх адрас гучалі словы падзякі і вялікай павагі.

Мацярынства – гэта работа без сну і спакою. Якое шчасце быць мамай! У гэтым упэўнены  мамы двух пакаленняў: Цярэшчанка Валянціна Мікалаеўна, яе дачка Людміла Сяргееўна і ўнучка Уладушка!