Працоўны дэсант

22.09.2022

22 верасня вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у працоўным дэсанце па збору яблыкаў у дапамогу ПСГ ААТ “Слуцкі мясакамбінат”. Старшакласнікі з вялікім задавальненнем збіралі багаты ўраджай садавіны ў весцы Клешава.