Дзень народнага адзінства

17.09.2022

     У суботу 17.09  у рамках Тыдня да Дня народнага адзінства прайшлі тэматычныя выхаваўчыя мерапрыемствы. Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Беларусь у пытаннях і адказах”. Вучні 5-8 класаў наведалі літаратурную гасцеўню “У адзінстве-сіла беларускага народа”.  Для старэйшага звяна была арганізавана экскурсія па памятных мясцінах Грэска і ў школьны этнаграфічны музей. Падчас выхаваўчых мерапрыемстваў вучні  прадэманстравалі свае веды аб Беларусі, яе дзяржаўных сімвалах і славутых земляках.