Прыём дзяцей у школу

28.05.2022

Прыём дакументаў у 1, 10 класы здзяйсняецца з 13 чэрвеня па 28 жніўня. 

Мікрараён школы: аг.Грэск, в.Марозы, в.Астравок, в.Прагрэс, в.Старына, в.Сцяпкова.

Для прыёму дзяцей у 1 клас  законныя прадстаўнікі  падаюць наступныя дакументы:

- заяву на імя кіраўніка ўстановы  адукацыі;

- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці (Форма № 1мед/у-10 (у адпаведнасці з Указом Прэзідэнта РБ ад 24.04.2010 № 200 і Пастанаўлення Міністэрства аховы здароўя РБ ад 09.07.2010 № 92);

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці + копія пасведчання;

- пашпарт адного з бацькоў для ўдакладнення месца прапіскі.

 

У адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асоб, якім шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

_____________________________________________________________________

ГРАФІК ПРЫЁМУ ДАКУМЕНТАЎ Ў І КЛАС З МІКРАРАЁНА ШКОЛЫ

Дзень Час
панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00
субота з 9.00 да 13.00

   

Дзеці, якія паступаюць у школу з іншых мікрараёнаў, могуць падаць дакументы кіраўніку ўстановы ў прыёмныя дні:

13.06.2022

27.06.2022

11.07.2022

25.07.2022

08.08.2022

22.08.2022

 

поделиться в: