57 Інтэрнацыянальны Зорны паход

26.01.2022

Інтэрнацыянальны зорны паход. Будучыя педагогі знаёмяцца з культурай і звычаямі беларускага народа ў розных абласцях краіны.

У Слуцкім раёне першай кропкай стала наша Грэская сярэдняя школа. Для студэнтаў і выкладчыкаў вучні 10 і 11 класаў падрыхтавалі экскурсію па музеі і выступленне агітбрыгады. Падарунак у адказ - майстар-класы па рукадзеллі, мастацтве роспісу па целе і асваенні кітайскага пісьма. На мерапрыемства былі запрошаны вучні Маяцкай сярэдняй школы, Замосцкай сярэдняй школы, Гольчыцкай сярэдняй школы.