Насычанае лагергае жыццё ў "Лесавічку"

09.07.2021

   Вучнямі завершана работа ў Вераб'ёўскім лясніцтве па падрыхтоўцы прасекі пад пасадку маладых дрэўцаў. Нялёгка было здымаць лясны дзірван, ускопваць і выроўніваць глебу, але радуюць душу вынікі працы і разуменне таго, што зроблена карысная справа. 

1

2

     8 ліпеня прайшоў дзень інфарміравання "ШАГ" на тэту "Праз кнігу да міру і згоды". Вучні наведалі школьную бібліятэку і Грэскую сельскую бібліятэку. У Грэскай сельскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя выставы "Кнігі-юбіляры". Загадчыкам бібліятэкі Купа Н.С. была прадстаўлена аповесць Васіля Быкава "Пакахай мяне, салдацік".

     3

4

5

    У лагеры насычанае спартыўнае жыццё. Праведзены футбольны турнір паміж камандай лагера і рознаўзроставымі камандамі вучняў школы.

6

    Усіх захапіла гульня-эстафета па спартыўных і інтэлектуальных станцыях "Мы можам, мы ведаем, мы пераможам". Гэтае мерапрыемства было арганізавана студэнтамі БДПУ, якія скончылі педклас нашай школы ў 2018 годзе.

7

8

9