Лагер "Лесавічок"

02.07.2021

    2 ліпеня пачаў работу 9-дзённы аздараўленчы лагер "Лесавічок" з кругласутачным знаходжаннем.

    Асноўнай мэтай работы лагера з'яўляецца арганізацыя вольнага часу падлеткаў у летні перыяд, фарміраванне працоўных уменняў і навыкаў. Старшакласнікі, якія знаходзяцца ў лагеры, будуць не толькі адпачываць, але займацца і грамадска карыснай працай па доглядзе насаджэнняў маладых дрэўцаў у лясах Слуцкага лясгаса.

    Сёння быў арганізацыйны дзень. Падлеткі з розных школ раёна ( 18 чалавек) знаёміліся паміж сабой. З імі былі праведзены інструктажы на бяспецы жыццядзейнасці. Былі аформлены групавыя вугалкі. Арганізаваны гульні на школьным стадыёне.