Выпускны вечар

10.06.2021

     10 чэрвеня выпускнікам школы ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. Сёлета школу скончылі 15 чалавек. Пісарык Дар'я ўзнагароджана залатым медалём і атрымала атэстат асобага ўзору. 4 выпускнікі, якія займаліся ў профільнай групе педагагічнай накіраванасці, атрымалі рэкамендацыі педагагічнага савета для паступлення на педагагічныя спецыяльнасці вы ўстановы вышэйшай адукацыі. 5 выпускнікоў атрымалі пасведчанні аб падрыхтоўцы па спецыяльнасці "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці". Са сцэны гучалі словы падзякі педагогам і бацькам, віншаванні і пажаданні поспехаў выпускнікам.