Конкурс чытальнікаў "Жывая класіка"

06.05.2021

6 мая 2021 года ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У гэтым годзе конкурс прысвечаны Году народнага адзінства.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў.

Сёлета ў творчых чытаннях прынялі ўдзел 69 таленавітых дзяцей, якія чыталі свае любімыя творы.

Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны нашы вучні: Каляда Ганна - 2 класа, Толсцік Раман - 6 клас.