Аздараўленне дзяцей

19.03.2021

   У перыяд вясновых канікул з 29 сакавіка 2021 года па 3 красавіка 2021 года (шэсць дзён) у школе будзе працаваць  аздараўленчы лагер з дзённым знаходжанем "Вясёлка".

   Праца ў аздараўленчым лагеры будзе арганізавана ў складзе малалікіх груп. Для вучняў пройдуць мерапрыемствы па здаровым ладзе жыцця, умацаванні імунітэту і павышэнні фізічнай трываласці, прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, супрацьпраўных дзеянняў. Аздараўленчы лагер арганізоўваецца для дзяцей 6-10 гадоў.