Тыдзень замежных моў

17.03.2021

У школе праходзіць тыдзень замежных моў. Настаўнікамі замежных моў Барынінай В.А., Харытончык Н.І., Савашынскай А.С. распрацаваны план пазакласных мерапрыемстваў для вучняў 3-11 класаў. Дапамогу настаўнікам у правядзенні мерапрыемстваў аказваюць вучні педагагічных класаў. Для вучняў 3-5 класаў праведзена віртуальная вандроўка "Мой любімы Дыснэйлэнд". Вучні 10 класа паспрабавалі сябе ў конкурсе прыказак і прымавак "Чым слова наша адгукнецца". З вучнямі 6-7 класаў праведзена гульня-віктарына "Як я ведаю Францыю".