Уручэнне кнігі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь"

15.03.2021
 

У нашай краіне стала добрай традыцыяй грамадзянам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, дарыць кнігу «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Гэта маляўнічае выданне - выдатна аформлены альбом аб нашай Радзіме, яе гісторыі, дзяржаўным ладзе, непаўторнай прыродзе, нацыянальных традыцыях і перспектывах развіцця.

Кніга з 7 накірункаў выкладае артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь простай і зразумелай мовай і прыводзіць прыклады яе прымянення. Гэта падарункавае выданне выпускаецца ў рамках рэалізацыі Прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі».

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у нашай школе вучням 8 класа  былі ўручаны кнігі «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Юныя грамадзяне, якія атрымалі падарунак, прызналі, што кніга «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і выдатны ўніверсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме па гісторыі, грамадазнаўстве і літаратуры на наступныя гады вучобы.