Свята 8 сакавіка

05.03.2021

Разам з вясной да нас прыходзіць выдатнае і цудоўнае свята - Міжнародны жаночы Дзень 8 сакавіка. 8 Сакавіка - самае дзіўнае, самае пяшчотнае свята вясны! Гэты дзень асаблівы, ён сагрэты прамянямі сонца, жаночымі ўсмешкамі, упрыгожаны россыпам кветак, пяшчотай. Святочным канцэртам павіншавалі жанчын вучні нашай школы, цудоўны букет з нумароў мастацкай самадзейнасці парадаваў усіх.