Прафарыентацыйная сустрэча

03.03.2021

       Адбылася прафарыентацыйная сустрэча вучняў 10-11 класаў з прадстаўнікамі Следчага кімітэта. Вучні з цікавсю слухалі інфармацыю аб Акадэміі унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, асаблівая увага была нададзена  следча-экспертнаму факультэту Акадэміі МУС, які займае вядучае месца ў сістэме падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў для Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Вучням падрабязна расказалі аб прафесіі праваахоўніка, жыцці ў Акадэміі МУС, асаблівасцях паступлення абітурыентаў. Таксама з вучнямі была праводзена гутарка на прававую тэматыку.