На Грэскім пажарным аварыйна-выратавальным пункце

20.02.2021

 20 лютага,  у шосты школьны дзень, у рамках Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі, вучні 1-5 класаў наведалі з экскурсіяй Грэскі пажарны аварыйна-выратавальны пункт. Супрацоўнікі паказалі дзецям, як выкарыстоўваюцца тэхнічныя сродкі пры тушэнні пажараў, напомнілі асноўныя правілы паводзін на лёдзе, а таксама правялі тэматычную віктарыну. Усе дзеці атрымалі карысныя прызы і падарункі. Сустрэча атрымалася цікавай і пазнавальнай.