Прафарыентацыйная сустрэча

18.02.2021

    Традыцыйнымі ў школе з'яўляюцца прафарыентацыйныя сустрэчы старшакласнікаў з выпускнікамі школы, якія паступілі і вучацца у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Выпускнік педагагічнага класа 2020 года, зараз студэнт 1 курса факультэта пачатковай адукацыі Васілевіч Дзмітрый расказаў вучням пра паступленне і вучобу ў вышэйшай педагагічнай установе краіны. Дзмітрый падрабязна расказаў пра факультэт пачатковай адукацыі, падкрэсліў, што важна, каб у педагогіку ішлі юнакі. Адказаў на пытанні будучых абітурыентаў. Правёў прэзентацыю новага нумара газеты БДПУ "Настаўнік".