Зімовыя забавы на прыцаркоўнай дзіцячай пляцоўцы

09.02.2021

    Настаўнікі пачатковых класаў Кобель А.А. і Лабковіч М.М. арганізавалі для вучняў незабыўнае падарожжа ў вёску Барок, а дакладней - на прыцаркоўную дзіцячую пляцоўку. Настаяцель прыхода храма прыпадобнага Сімяона Стоўпніка пратаірэй Георгій Яўгенавіч Пятроўскі правёў пазнавальную экскурсію для дзяцей. Надзвычайнае задавальненне атрымалі вучні ад зімовых гульняў на дзіцячай пляцоўцы.

     Вучні, бацькі, настаўнікі выказваюць падзяку Георгію Яўгенавічу.