56 Зорны паход
27.01.2021У сераду, 27 студзеня 2021, стартаваў інтэрнацыянальны 56 Зорны паход студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Гэты праект рэалізуецца вядучым педагагічным універсітэтам з 1966 года. Атрад фізіка-матэматычнага факультэта «Дзеці Эйнштэйна» адправіліся ў Слуцкі раён. Студэнты наведалі аграгарадок Грэск. Вучні Грэскай сярэдняй школы сустрэліся са «звездниками» каля абеліска на брацкай магіле савецкіх воінаў і ахвяр фашызму, дзе прайшоў мітынг. Пасля ў школе студэнты правялі канцэрт для вучняў і педагогаў і наведалі школьны музей.