Вясёлка прафесій
23.01.2021Адзін з накірункаў работы школы - прафесійная арыентацыя вучняў. Знаёмяцца вучні са светам прафесій ужо з пачатковых класаў. У 2 класе (класны настаўнік Лабковіч М.М.) прайшло мерапрыемства "Вясёлка прафесій" у форме гульні. Вучні прадстаўлялі розныя прафесіі, сярод якіх былі прафесіі настаўніка, урача, візажыста-парыкмахера, повара. Запланавана серыя мерапрыемстваў "Вясёлка прафесій", у наступны раз плануецца прэзентацыя прафесій выратавальніка, прадаўца, бібліятэкара і столера.